Ірландыя. Мужчына з нажом напаў на мінакоў

У Ірландыі мужчына, верагодна, родам з Сірыі, з нажом напаў на мінакоў. Зламысніка затрымала паліцыя.

Фота: mirror.co.uk

У Ірландыі мужчына з нажом напаў на мінакоў — загінуў адзін чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дандалкнул, паведамляе mirror.co.uk.

Адзін з пацярпелых, акрамя нажавых раненняў, атрымаў удар бітай па галаве, а загінулым аказаўся грамадзянін Японіі.

Пасля нападу паліцэйскія ачапілі тры вуліцы для расследавання. Таксама атрымалася затрымаць зламысніка. Мяркуецца, што ён родам з Сірыі. Праваахоўнікі высвятляюць, ці з'яўляецца напад тэрарыстычным актам.

 Паводле Корреспондент.net


Каментаваць