Ісламісты публічна адрэзалі галаву амерыканскаму рэпарцёру

Улады ЗША пацвердзілі, што на відэа, апублікаваным у інтэрнэце баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава», сапраўды — момант забойства амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі.



Ісламісты заявілі, што абезгаловілі рэпарцёра ў адплату за нядаўнія авіяўдары ЗША па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку.
 
 
Тэлежурналіст і фотарэпарцёр Джэймс Фоўлі быў захоплены невядомымі ўзброенымі людзьмі ў Сірыі ў 2012 годзе.
 
 
Спачатку прадстаўнікі Белага дома заяўлялі, што спрабуюць высветліць сапраўднасць апублікаванага відэазапісу, аднак пазней пацвердзілі асобу журналіста.
 
 
Сваякі Фоўлі таксама паведамілі пра яго гібель на старонцы ў Facebook, дзе да гэтага яны спрабавалі весці яго пошукі, заявіўшы, што яны «яшчэ ніколі за яго так не ганарыліся».
 
 
«Ён аддаў жыццё, спрабуючы паказаць свету пакуты сірыйскага народа», — гаворыцца ў паведамленні, напісаным ад імя Даян Фоўлі, маці забітага рэпарцёра.
 
 
Яна таксама звяртаецца да баевікоў з просьбай захаваць жыццё астатнім закладнікам.
 
 
«Як і Джым, усе яны не вінаватыя. Яны не кантралююць палітыку ЗША ў Іраку, Сірыі ці дзе-небудзь яшчэ ў свеце», — тлумачыць Даян Фоўлі.
 
 
bbc.co.uk

Каментаваць