Іспанія. Выратаваць быка-забойцу

Іспанскія эколагі пачалі незвычайную кампанію ў абарону быка Ларэнца. Гэты бык стаў вядомым усёй краіне пасля таго, як 8 ліпеня забіў 29-гадовага тарэра Віктара Барыё.
 


Трагедыя адбылася на вачах соцень гледачоў, якія прыйшлі пагля­дзець шоў, фінал якога выклікаў нацыянальны шок. Гэта першая смерць іспанскага тарэадора за апошнія 30 гадоў.

 Па слядах крывавай карыды на інтэрнэт-форумах аматараў бою быкоў пачалася кампанія за тое, каб як мага хутчэй забіць Ларэнца.

Эколагі ў сваю чаргу патрабуюць выратаваць быка, які, на іх думку, стаў ахвярай крывавай забавы пад назвай «карыда».

На думку назіральнікаў, забойства матадора зноў абвострыць дэбаты вакол праекту забароны карыды ў Іспаніі. На цяперашні час эколагі ўжо дамагліся забароны бою быкоў у шэрагу рэгіёнаў.

Паводле іспанскай прэсы


Каментаваць