Іспанія. Каму належыць затанулы галеон?

Хасе Марыя Ласаль, міністр культуры Іспаніі, заявіў, што Мадрыд павінен тэрмінова ўмяшацца ў справу з затопленым у 1708 годзе каля берагоў Калумбіі іспанскім галеонам “San José”. Карабель знайшлі ў берагоў Калумбіі ў Карыбскі моры супрацоўнікі Калумбійскага інстытута антрапалогіі і гісторыі.

 



Фота: elpais.com.co Галеон "San Jose"


Пра яго знаходку урачыста распавёў Хуан Мануэль Сантас, прэзідэнт Калумбіі. Верагодна, на караблі знаходзіцца вялікія каштоўнасці. Інакш бы улады Калумбіі не абвясцілі пошук карабля дзяржаўнай тайнай.

8 чэрвеня 1708 года карабель "San José" накіраваўся ў іспанскі горад Кадыс, на яго борце знаходзіліся каштоўныя металы і камяні коштам 500 млн песа — прыблізна $ 4–17 млрд па сучасных мерках. Адлітыя ў Перу каштоўнасці прызначаліся каралю Філіпу V для фінансавання вайны супраць Брытаніі. Карабель быў затоплены англійскай эскадрай.

Так ці інакш, на час, калі галеон пайшоў на дно, ніякай Калумбіі не існавала (краіна атрымала незалежнасць толькі ў ХІХ стагоддзі). Таму Іспанія, як лічыць яе міністр культуры, мае права патрабаваць як мінімум допуск да працаў на аб’екце. Па-першае, так патрабуе іспанскі закон аб ахове культурнай спадчыны плюс падобныя прэцэдэнты ўжо былі.

Цяжка сказаць, што атрымаецца з ініцыятывы Ласаля з улікам таго, што ў самой Калумбіі ўрад зрабіў вакол “San José” сапраўднае прапагандысцкае шоу. Той жа прэзідэнт Хуан Мануэль Сантас абвясціў, што скарб на “San José (які ацэньваецца ў некалькі мільярды долараў) належыць выключна калумбійцам.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць