Іспанія. Незалежнасць Каталоніі пераносіцца?

13 кастрычніка Рамон Эспадалер, дырэктар каталонскага МУС, паведаміў, што прызначаны на 2014 год плебісцыт наконт абвяшчэння Каталоніі незалежнай дзяржавай можа не адбыцца.



Паводле яго слоў, урад думае перанесці ўсеагульнае апытанне на 2015 год. Такое рашэнне матывавана неабходнасцю знайсці агульную мову з Мадрыдам. Барселона хоча, каб Мадрыд прызнаў вынікі рэферэндуму, а для гэтага неабходна згода цэнтральнага ўраду на яго правядзенне.

Заява, як і трэба было чакаць, раз’юшыла нацыяналістаў, якія пабачылі тут здраду справе незалежнасці. Яны звязваюць словы міністра з маніфестацыяй “Мы ўсе каталонцы! Мы ўсе іспанцы!”, якую напярэдадні, 12 кастрычніка, правялі ў Барселоне праціўнікі сепаратызму. Акцыя каталонскага Інтэрфронту сабрала каля 20 тысяч чалавек, сярод якіх было прыкладна 500 актывістаў іспанскіх ультраправых груповак. Выступоўцы ад гэтых ініцыятыў заявілі, што гатовыя ў выпадку абвяшчэння незалежнасці пачаць “крывавую барацьбу” за адзінства іспанскай дзяржавы.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць