Іспанія. Патрабуем рэспубліку!

Эканамічны крызіс у Іспаніі моцна адбіўся на папулярнасці канстытуцыйнай манархіі — дзяржаўнага ладу краіны. Магчыма, таму 15 красавіка незвычайна шмат іспанцаў — некалькі дзясяткаў тысяч чалавек — выйшлі на вуліцу Мадрыда, каб узгадаць адну гістарычную дату. 



Менавіта ў гэты дзень 83 гады таму пабачыла свет Другая Іспанскай Рэспубліка, якая, праўда, праіснавала ўсяго 5 гадоў, будучы знішчанай генералам Франка. Пасля таго, як дыктатура Франка скончылася, у 1975 годзе іспанцы аддалі перавагу канстытуцыйнай манархіі, каб мірна перайсці да дэмакратыі.

Аднак цяпер той кампраміс лічыцца памылкай. Усе больш жыхароў краіны лічаць, што манархія — гэта анахранізм. Антыманархісцкія забабоны настолькі масавыя, што некаторыя левыя кандыдаты на выбары ў еўрапарламент нават абяцаюць у выпадку перамогі зрабіць цяперашняга караля Хуана Карласа звычайным грамадзянінам.

Застаецца сказаць, што маніфестацыяй 15 красавіка ў Мадрыдзе справа не абмежавалася. Левыя партыі з парламенце прапануюць прыраўняць франкізм да фашызму, а баскскія нацыяналісты лабіруюць законапраект аб крымінальнай адказнасці за выкарыстанне сімволікі франкістаў.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць