Як абараніць аэрапорт ад патэнцыйнага праціўніка

У Эстоніі ўсяго за суткі мабільная гатоўнасць рэзервістаў склала 88 працэнтаў.

Асабісты склад падраздзяленняў рэзервістаў, скліканых на пазачарговыя зборы, укамплектаваны на 88 адсоткаў. Цікава, што ў гэты раз рэзервістам паведамілі аб правядзенні пазачарговых збораў усяго за за суткі да іх пачатку.

Падчас вучэнняў "Паўночная зорка 2016" у гэту суботу і нядзелю Кайтселійт (дабраахвотнае ваенізаванае фарміраванне ў Эстоніі, якое існуе нароўні з узброенымі сіламі Эстоніі) адпрацоўвае сітуацыю, пры якой фармаванне павінна хутка адрэагаваць на заклік Талінскага аэрапорта і паліцыі для забеспячэння бяспекі і абароны аэрапорта ад патэнцыйнага праціўніка.

Ведаеце чаму? Таму што ўварванне СССР у Чэхаславакію ў 1968 годзе пачалося з таго, што ў аэрапорт Прагі прыляцеў пад відам грамадзянскага, які церпіць бедства, самалёт з дэсантнікамі на борце. Вераломства заўсёды было адметнай рысай савецкай і расійскай арміі. Дэсантнікі захапілі дыспетчарскую вежу аэрапорта і блакавалі асноўныя аб'екты аэрадрома, куды сталі прызямляцца савецкія Ан-12 з войскамі і баявой тэхнікай.



Каментаваць