Як пабудаваць егіпецкую піраміду, імпатэнцыя Facebook: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Масавыя пратэсты ў Нікарагуа, надзвычайны абвал акцый Facebook, абвяшчэнне Ізраіля яўрэйскай дзяржавай — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга заявіў 24 ліпеня, што не пойдзе на датэрміновыя выбары. Выбары праходзяць у краіне на фоне масавых пратэстаў і ўжо забралі жыцці больш за 350 чалавек. Лідар сандыністаў Артэга заяўляе пра змову супраць сваёй краіны і спробу дзяржаўнага перавароту. Некаторым карыкатурыстам, напрыклад, бразільцу Османі Сіманка (Osmani Simanca), паводзіны прэзідэнта Нікарагуа нагадваюць паводзіны дыктатара Самосы, якому Артэга зараз больш сімпатызуе, чым Аўгуста Сандына.

Акцыі кампаніі Facebook на нью-ёркскай біржы абваліліся на 18,51% да адзнакі 177,18 долара за акцыю, што стала «адным з найбуйнейшых паніжэнняў за ўсю гісторыю для акцыянернай кампаніі». Паводле ацэнак экспертаў, маёмасць кіраўніка кампаніі Марка Цукерберга паменшылася ў выніку падзення курсу акцый на 16 млрд долараў. Карыкатурыст Эд Холл (Ed Hall) выдання Artizans Syndicate арыгінальна адлюстраваў змяненне эканамічнага стану Facebook.


Месут Озіл, член нацыянальнай нямецкай зборнай, паведаміў, што пакідае каманду з-за расізму футбольных функцыянераў. Раней футбаліст сустрэўся з турэцкім прэзідэнтам Таіпам Эрдаганам. Падзея была расцэнена як непрыхаваная падтрымка дыктатара ў перадвыбарчай кампаніі ў Турцыі. Між тым, ёсць яшчэ адзін погляд: у Озіла два грамадзянства, таму і два прэзідэнты. Такі падыход да праблемы праілюстравала выданне Frankfuter Allgemaine Wochezeitung. На малюнку спартсмен апрануты ў футболку, на адной палове якой сімволіка ФРГ, а на другой — Турцыі.


Толькі для юдэяў! У ноч на чацвер, 19 ліпеня, Кнэсет — парламент Ізраіля — прыняў закон аб нацыянальным характары дзяржавы Ізраіль. Няма сумненняў, што рашэнне Кнэсета яшчэ больш падалье алею ў агонь арабска-ізраільскага канфлікту. Верагодна, да яго дрэнна паставяцца і малыя этнасы Ізраіля, напрыклад, друзы. Сітуацыі з друзамі, якія маюць служыць у войску Ізраіля, прысвечана карыкатура ад ізраільскага мастака Гі Морада (Guy Morad). На малюнку прэм'ер Нетаньяху вязе салдат габрэяў на «нацыянальным аўтобусе», а салдат друз крычыць: «А як жа я?». З аўтобусу яму адказваюць: «Можа быць заўтра, сябра!»


Між тым, працягваюцца летнія адпачынкі, якія ўплываюць на тэматыку карыкатур. Адна з іх належыць вядомаму польскаму мастаку Анджэю Млешко (Andzej Mleczko). Турыст кажа: «Мы са шваграм яшчэ не такое робім, калі нап’емся».

***
Паглядзіце папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-07-30 09:12:05
Карыкатура пра Ізраіль трапная, вось і тут - http://belisrael.info/?p=16159 - было сказана: "закон аб нацыянальным характары дзяржавы, прыняты ў Ізраілі 19.07.2018, падобна, толькі паглыбіў раскол у грамадстве, што б там ні вяшчаў Бібі".

Каментаваць