Як падзяліць перамогу?

Напярэдадні і падчас урачыстасцяў з прычыны 70-й гадавіны пачатку вайны ў інтэрнэце актыўна згадвалі публічную цытату Пуціна пра тое, што Расія магла перамагчы ў Другой сусветнай самастойна.

Першапачаткова пуцінская фраза, сказаная ў лютым гэтага года, была накіраваная супраць Украіны. Пуцін сказаў яе падчас інтэрв’ю, адказваючы на пытанне: «Калі б Расія і Украіна былі рознымі дзяржавамі, ці прайграла б Расія вайну 1941–1945 гадоў?». У адказ журналіст пачуў: «Расія перамагла б у Вялікай Айчынная і без Украіны».



Напярэдадні і падчас урачыстасцяў з прычыны 70-й гадавіны пачатку вайны ў інтэрнэце актыўна згадвалі публічную цытату Пуціна пра тое, што Расія магла перамагчы ў Другой сусветнай самастойна.

Першапачаткова пуцінская фраза, сказаная ў лютым гэтага года, была накіраваная супраць Украіны. Пуцін сказаў яе падчас інтэрв’ю, адказваючы на пытанне: «Калі б Расія і Украіна былі рознымі дзяржавамі, ці прайграла б Расія вайну 1941–1945 гадоў?». У адказ журналіст пачуў: «Расія перамагла б у Вялікай Айчынная і без Украіны».

Аднак хутка заяву Пуціна пачалі трактаваць больш шырока. Як спробу давесці, што Расія была здольная перамагчы Гітлера не толькі без Украіны, аднак увогуле без падтрымкі іншых народаў СССР і дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

На першы погляд, фраза Пуціна — абсалютны гістарычны нонсэнс. Хаця б таму, што раней ніводная нават самая нацыяналістычная расійская гістарычная школа не ставіла пытанне так катэгарычна. Натуральна, можна было сустрэць вельмі супярэчлівыя тэзісы пра тое, што прыбалты, заходнія ўкраінцы, часткова малдаване, крымскія татары ўсе як адзін змагаліся на баку акупантаў.

Аднак як можна цалкам адмаўляць ролю Украіны і Беларусі? Нават калі ўсур’ёз разглядаць катастрофу ўлетку 1941-га як свядомы сабатаж украінскіх салдат супраць савецкага кіраўніцтва, нельга не пагадзіцца з каментарам карыстальніка Alexey на форуме Gidepark: «Мы разважаем пра вынік вайны без удзелу Украіны, і правільна было б гэты адлік пачынаць з 22 чэрвеня 1941 года. Калі б не баі на правабярэжнай Украіне, у якіх былі скаваныя сілы немцаў і румын, бітва пад Адэсай, развязка наступіла б досыць хутка. Мы з Украінай немцаў пад Хімкамі ледзь спынілі. А без Украіны не ўтрымалі б Масквы. Гэта не значыць, што прайгралі б вайну цалкам, гэта значыць, што страцілі б еўрапейскую частку тэрыторыі, і надоўга».

Таму не дзіўнай была рэакцыя афіцыйнай Украіны. Прычым супраць рэвізіі вайны выступіў не толькі ўкраінскі МЗС, аранжавыя партыі, аднак і традыцыйна прамаскоўскія арганізацыі ветэранаў. Так, украінскія ветэраны напісалі спецыяльны ліст, у якім сказалі, што словы «кіраўніка суседняй братэрскай дзяржавы» абразлівыя, але яны не крыўдзяцца, паколькі Пуцін сказаў гэта выпадкова.

Выпадкова не выпадкова, аднак той выраз Пуціна меў значны водгук ва ўсіх рэспубліках былога СССР. Пазней да пакрыўджаных украінцаў далучыліся нашчадкі іншых былых нацменаў. На інтэрнэт-форумах можна сустрэць выразы кшталту «пра тое, што гаручка была азербайджанская, ужо ніхто не памятае?», «медзь казахстанская і вальфрам казахстанскія, якія дадавалі ў танкавую браню — без іх гэта не браня».

Праўда, калі меркаваць па статыстыцы апытанняў на форумах, большасць расіян таксама не зразумелі кіраўніка свайго ўраду. Адпаведна апытанню на рэсурсе, толькі 18 працэнтаў падзяляюць думку Пуціна, 62 — супраць.

Тут сваю ролю, відавочна, адыграў міф аб вялікай перамозе, які сфармаваўся даўно. У тым міфе ясна прапісана: фашызм перамог не рускі, а вялікі савецкі народ. «Хіба не была вялікая краіна СССР і хіба не перамог народ гэтай краіны?» — задаецца пытаннем карыстальнік Roko. Супраць перагляду гісторыі, як не дзіўна, выступаюць рускія нацыяналісты, якія падазраюць, што Пуцін сваім квазі-нацыяналістычным выразам на самай справе дае зразумець, што Расія адмаўляецца ад імперскіх амбіцый у зоне экс-СССР.

Аднак згадак пра савецкі народ — пераможцу Другой сусветнай вайны на расійскіх інтэрнэт-форумах вельмі мала. Часцей каментатары не згодныя з Пуціным у тым, што ён выключыў са спісу пераможцаў славян, спрабуюць рэабілітаваць беларусаў і хаця б усходніх украінцаў.

Карыстальнік Lida: «Калі частка Украіны была супраць савецкай улады, то Беларусь, здаецца, ваявала сумленна, як і Расія. Вядома, мы перамаглі б усё адно, нават калі б і засталіся сам-насам з гітлераўцамі, але з братамі-славянамі лягчэй было. Іншыя рэспублікі — малыя. Не хачу прынізіць іх ролю ў той вайне, але ясна, што яна меншая за нашы тры рэспублікі — Расію, Беларусь, Украіну, на чыіх тэрыторыях галоўным чынам і ішла Вялікая Айчынная».

Але тэма славянскага сяброўства часам вельмі буксуе. Пуцінафілы ўпіраюць на тэзіс пра тое, што ў 1943-м, калі адбыўся пералом, Украіна і Беларусь былі даўно пад акупацыяй, і атрымліваецца, што беларусы і ўкраінцы, быццам, фармальна ні пры чым.

«Карэнны пералом у вайне быў дасягнуты фактычна без удзелу Украіны і Беларусі — яны былі захоплены немцамі. Асноўны цяжар вайны лёг на плечы народаў Паволжа і Урала (рускія, татары, мардва, чувашы, башкіры, мары, удмурты і інш.)», — піша карыстальнік Tron.

Яўна правакацыйную пазіцыю занялі грузінскія нацыяналісты — прыхільнікі Саакашвілі. Карыстальнік Ledo сцвярджае: «Расія здольная ваяваць з Грузіяй, з Азербайджанам і г. д. А з буйнымі дзяржавамі яна аб…лася б. Калі б не Сталін, ніхто з рускіх не стаў бы ваяваць».

Відавочна, што падобная эмацыйная і ксенафобская дыскусія не можа ўплываць на афіцыйныя дзяржаўныя канцэпцыі краін СНД. Аднак тое, што пуцінская Расія, якая будуе сваю ідэалогію на нацыяналізме і шавінізме, дазваляе сабе ставіць такія пытанні, дастаткова сімвалічна. Калі не разглядаць версію, што Уладзімір Уладзіміравіч папросту сказаў глупства.

Праўда, не выключана, што Пуцін усё ж такі ўсведамляў тое, што казаў. Проста быў пастаўлены ў жорсткія ўмовы. Карыстальнік Ivaz піша: «Я ўкраінец, але ніколькі не крыўджуся на Пуціна за выказванне. Калі лідары былых савецкіх рэспублік, а цяпер суверэнаў, адмаўляюцца ад усяго, што звязана з СССР, а прыбалты і ўкраінскія нацыяналісты нават ганарацца сваім узброеным супрацьстаяннем з СССР на боку Германіі, што павінен быў зрабіць расійскі прэм’ер? Таксама прызнаць сябе паражэнцам?»

Можа, і так, аднак ніводная рэвізіянісцкая тэорыя Другой сусветнай вайны апошнім часам не была такой папулярнай.

Каментаваць