Як пасварыліся губернатар Саакашвілі і міністр Авакаў (відэа)

У інтэрнеце з’явілася скандальнае відэа інцыдэнту паміж міністрам унутраных спраў Украіны Арсенам Авакавым і кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі, якое адбылося ўвечары 14 снежня.



скрыншот відэа


Два палітыкі пасварыліся на пасяджэнні Нацыянальнай радырэформаў, якая праходзіла ў прысутнасці прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Ва ўкраінскіх СМІ паведамляецца, што Авакаў выказаў прэтэнзіі пасля дакладу Саакашвілі. Кіраўнік украінскага МУС заявіў, што кіраўнік Адэскай адміністрацыі вядзе таемныя перамовы з прадстаўнікамі расійскага “Уралхіма” наконт прыватызацыі ў Адэсе.

Відэазапіс з'явілася ў Фэйсбуку міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, які патлумачыў:

"Відэа сутычкі з Саакашвілі было запатрабавана з адміністрацыі прэзідэнта. Вось яно, без купюр. Там мала прыгожага, але пры такім аб'ёме публічнага дыскурсу – а, галоўнае падаплёкі – важна, каб кожны чалавек сам бачыў, пра што гаворка. Хаваць праўду ганебна. Як і здавацца лепш, чым ты ёсць".

Міністр унутраных спраў Авакаў пасварыўся на Савеце рэформаў з старшыней Адэскай абласной адміністрацыі Саакашвілі, плюхнуў яму вадой у твар.

У сваю чаргу Саакашвілі ў Facebook напісаў, што патрабуе ад прэс-службы Адміністрацыі прэзідэнта Украіны апублікаваць поўны відэазапіс інцыдэнту, які ен называе "нявартым і правакацыйным паводзінамі прэм'ер-міністра і міністра ўнутраных спраў", які адбыўся падчас Савета рэформаў.

Каментаваць