Януковіч стварае суперпартыю

“Новы Час ужо пісаў пра рашэнне Сяргея Цігіпкі, міністра, лідара партыі “Моцная Украіна, перайсці з усёй камандай у шэрагі Партыі рэгіёнаў. Аказваецца, бела-блакітныя вядуць дыялог наконт узбуйнення сваёй структуры не толькі з Цігіпкам. Уладзімір Літвін, спікер Вярхоўнай Рады Украіны, лідар Народнай партыі Украіны, адзін з лідараў аранжавай рэвалюцыі, таксама нечакана прызнаўся ў тым, што не выключае магчымасці стаць “рэгіяналам.

“Новы Час ужо пісаў пра рашэнне Сяргея Цігіпкі, міністра, лідара партыі “Моцная Украіна, перайсці з усёй камандай у шэрагі Партыі рэгіёнаў. Аказваецца, бела-блакітныя вядуць дыялог наконт узбуйнення сваёй структуры не толькі з Цігіпкам. Уладзімір Літвін, спікер Вярхоўнай Рады Украіны, лідар Народнай партыі Украіны, адзін з лідараў аранжавай рэвалюцыі, таксама нечакана прызнаўся ў тым, што не выключае магчымасці стаць “рэгіяналам. Праўда, дадаў, што ў пытанні злучэння з Партыяй рэгіёнаў галоўнае будзе залежыць ад таго, наколькі гэта адпавядае патрэбам дзяржавы. Літвін лічыць, што Партыя рэгіёнаў — канструктыўная сіла, якая можа аб’яднаць вакол сябе падобныя канструктыўныя сілы, адной з якіх з’яўляецца Народная партыя. Палітолагі лічаць, што размовы пра далучэнне да Партыі рэгіёнаў — знак поўнага фіяска праекту Літвіна. Народнікі, відавочна, не пройдуць у Вярхоўную Раду на наступных выбарах (максімальны рэйтынг “літвінаўцаў не больш за адзін працэнт выбаршчыкаў). Вось Літвін і намагаецца нешта прыдумаць.

Па матэрыялах газеты “Сегодня (Украіна)

 

Каментаваць