Януковіч гатовы да перамоваў з апазіцыяй

Прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў пра гатоўнасць пачаць перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі для ўрэгулявання сітуацыі, якая склалася.



Прымушэнне да перамоваў


Пра гэта са сцэны на Майдане Незалежнасці заявіў лідэр фракцыі Бацькаўшчына Арсень Яцанюк, якога цытуе карэспандэнт выдання Kyiv Post Крыстафер Мілер. 
 
 
Па словах Яцанюка, ён «атрымаў званок ад Януковіча»
 
 
«Ён і ўрад гатовыя пачаць перамовы», — заявіў Яцанюк. 
 
 
У сваю чаргу нардэп ад Бацькаўшчыны Аляксандр Брыгінец заявіў: «Пасля Януковіча патэлефанаваў Андрэй Клюеў (сакратар Савету Нацбяспекі — НЧ). Хутчэй за ўсё менавіта Клюеў і будзе на месцы Лёвачкіна. Менавіта Клюеў адказвае за гэтыя перамовы».
 
 
Прыкладна ў гэты ж час скончылася сустрэча паміж Януковічам і Віталём Клічко, якая праходзіла ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Межыгор'і.
 
 
Нечаканую лагоднасць Віктар Януковіч праявіў на фоне сапраўднага бою, які цягнецца ўжо каля дзесяці гадзінаў у Кіеве на подступах да Вярхоўнай Рады паміж раззлаванымі грамадзянамі і супрацоўнікамі міліцыі. 

Абмеркаванне:

  • Тутэйшы
  • 2014-01-20 10:54:44
Здаецца, і ў нашай суседкі Ўкраіне ня можа быць даверу ані прэзідэнту, ані апазіцыйным лідэрам: яны таксама не гатовыя да таго, каб кіраваць узбуджанымі масамі. А, можа, увогуле шукаць выйсце на
барыкадах не па-боскі і мала што сапраўдна добрага дае? Гэтае пытанне паўстае кожны раз, калі бачыш, хто прыходзіць на змену старой уладзе і што з гэтага ўсяго вынікае...

Каментаваць