Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Японцаў заклікалі мяняць правы кіроўцы на пахавальныя зніжкі

У Японіі расце колькасць аварый з удзелам пажылых аўтамабілістаў. Таму японскія кампаніі пачалі прапаноўваць пажылым аўтамабілістам здаваць свае пасведчанні кіроўцы ў абмен на зніжкі пры атрыманні рытуальных паслуг.

Фота Getty Images  

Як паведамляюць японскія СМІ, у апошні час у краіне пачасціліся ДТЗ з удзелам пажылых кіроўцаў, якія, у прыватнасці, блытаюць педаль тормазу з педаллю газу і памылкова ўключаюць задні ход.

Паводле інфармацыі агенцтва “Кіёда”, адна з пахавальных кампаній у прэфектуры Айці прапанавала зніжку ў памеры 15% тым пажылым людзям, якія гатовыя здаць свае правы кіроўцы.

Ахвочыя атрымаць зніжку павінны прадаставіць доказы таго, што іх вадзіцельскае пасведчанне перададзена ў мясцовае паліцэйскае кіраванне. Сніжкі таксама могуць распаўсюджвацца на сямейнікаў пажылога вадзіцеля, адзначаюць у кампаніі.

Паводле дадзеных выдання “Japan Times”, у 2015 годзе ў Японіі налічвалася каля 4,8 мільёна ўладальнікаў правоў кіроўцы ва ўзросце старэй за 75 гадоў, і ў гэтым жа годзе рэзка павялічылася колькасць аварый з удзелам пажылых аўтамабілістаў.

Пры гэтым у прэфектуры Айці зафіксаваны адзін з самых нізкіх адсоткаў кіроўцаў, што добраахвотна здаюць свае пасведчанні.

Цяпер у некалькіх рэгіёнах краіны дзейнічае цэлы шэраг мераў, каб заахвоціць пажылых людзей не садзіцца за руль. У прыватнасці, некаторыя кампаніі даюць сніжкі на таксі, прадукты харчавання або на наведванне грамадскіх лазняў у абмен на развітанне з правамі кіроўцаў.

www.bbc.com


Каментаваць