Фатаздымкі радыёзабруджаных раслін і жывёл цяпер і ў Беларусі

Японскія даследчыкі візуалізавалі радыёактыўнае выпраменьванне. Яны стварылі серыю фотаздымкаў расін і жывёл, забруджаных радыяцыяй пасля ядзернай катастрофы ў Фукусіме.



На працягу апошніх трох гадоў доктар Сатосі Моры, ганаровы прафесар Такійскага ўніверсітэта, і фатограф Масамічы Кагая рабілі рэнтгенаграфічныя фотаздымкі радыяцыйна-забруджаных раслін, жывёл і тавараў паўсядзённага попыту, метадам так званай Аўтарадыёграфіі.

Матэрыял для фота даследчыкі збіраюць у вёсцы Літат і горадзе Намі (з гэтых населеных пунктаў былі эвакуіраваня людзі) прэфектуры Фукусіма.

У 2014 годзе адбылося 9 выстаў гэтага фотапректа ў Японіі і Малайзіі У 2015 годзе — дзве выставы ў Францыі і Канадзе. Пра гэты праект ведаюць у Швецыі, Нарвегіі, Галандыі. І вось нарэшце з ім можна пазнаёміцца ў Беларусі. Але пакуль што толькі віртуальна.

Кароткі фільм пра праект можна паглядзець тут.

Каментаваць