Егіпет. Аўтобус зваліўся ў канал, загінула болей за 30 чалавек

Больш за 30 чалавек загінулі ў егіпецкай правінцыі Гіза непадалёк ад Каіра пры падзенні аўтобуса ў канал, паведамляе мясцовае тэлебачанне.



Пакуль не вядома, што стала прычынай вылету транспартнага сродку з шашы, паведамляе www.bbc.co.uk.

Аўтобус выкарыстоўваўся для перавозкі супрацоўнікаў прыватнай кампаніі Orascom Construction на працу. Паводле дадзеных егіпецкіх СМІ, усё загінулыя былі супрацоўнікамі гэтай кампаніі.

Верагодна, колькасць ахвяр можа ўзрасці. Паводле папярэдніх дадзеных, усяго ў аўтобусе магло знаходзіцца да 56 чалавек.

У паліцыі мяркуюць, што найбольш верагодная прычына аварыі — моцнае перавышэнне хуткасці кіроўцам аўтобуса, адзначае lenta.ru.

Дарожныя аварыі, у тым ліку з шматлікімі ахвярамі — дастаткова частая з'ява ў Егіпце. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), штогод у гэтай краіне ў ДТЗ гіне каля 12 тысяч чалавек. Па агульнай колькасці ахвяр ДТЗ Егіпет займае 19 месца ў свеце.

Каментаваць