ЕС патрабуе ад Расіі вызваліць Эстана Кохвера

Еўрапейскі саюз выказаў занепакоенасць у сувязі з, як сказана, выкраданнем супрацоўніка паліцыі бяспекі Эстоніі Эстана Кохвера расійскімі спецслужбамі.



У афіцыйнай заяве прадстаўніка кіраўніка дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан дзеянні расійскага боку названы супрацьпраўнымі і парушаючымі прынцып недатыкальнасці межаў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Еўрасаюз заклікаў Расію неадкладна адпусціць Кохвера і вярнуць яго ў Эстонію. 
 
 
Прадстаўнік Эштан адзначае, што прадстаўніцтва ЕС у Маскве «знаходзіцца ў кантакце з расійскімі ўладамі і патрабуе хуткага рашэння гэтага пытання».

Каментаваць