Ёсць доказы датычнасці Масквы да забойства Аляксандра Літвіненкі

У распараджэнні амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) маюцца праслушкі, якія пацвярджаюць дачыненне Масквы да забойства Літвіненкі.



Амерыканская разведка перахапіла размовы паміж тымі, хто мае дачыненне да забойства Аляксандра Літвіненкі і прадаставіла доказы, што ягонае забойства было «актам дзяржаўнага тэрарызму», піша The Telegraph. Доказы перададзеныя брытанскім уладам.  
 
 
Гэтая інфармацыя з'явілался напярэдадні пачатку адкрытага разбіральніцтва з нагоды смерці Літвіненкі ў 2006 годзе, якое будзе весціся ў Вярхоўным судзе на працягу дзевяці тыдняў. 
 
 
існуючыя матэрыялы амерыканскай выведкі з'яўляюцца доказам таго, што расійскія ўлады датычныя да забойства Аляксандра Літвіненкі і тлумачаць, чаму высокапастаўленыя брытанскія палітыкі былі настолькі ўпэўненыя, публічна абвінавачваючы Крэмль у дачыненні да забойства.
 
 
Нагадаем, што Аляксандр Літвіненка, былы афіцэр расійскіх спецслужбаў, які стаў у эміграцыі рэзкім крытыкам расійскай палітыкі, памёр 23 лістапада 2006 года. Ускрыццё паказала, што смерць наступіла праз атручванне палоніем. Перад смерцю ў шпіталі ён абвінаваціў у замаху на ягонае жыццё расійскія спецслужбы і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. 

Абмеркаванне:

  • Макар
  • 2015-01-24 14:04:49
"Нет ничего тайного, что не стало бы явным"

Каментаваць