Юлія Цімашэнка адмовілася здымацца з выбараў

Да гэтага яе заклікаў іншы кандыдат на прэзідэнта Украіны, алігарх Пётр Парашэнка, які цяпер мае найвялікшы рэйтынг сярод выбарцаў.



Словы Юліі Цімашэнкі, якая сёння выступала на мітынгу ў Хмельніку, перадае прэс-служба "Бацькаўшчыны":

— Я хачу прынесці Вам свае прабачэнні, калі я ў сваім жыцці нешта зрабіла не так. Я магла памыліцца, магла зрабіць нешта не так, як вы чакалі, але я ніколі не следвала двайным стандартам, — заявіла Юлія Цімашэнка.

Паводле яе словаў, грамадскасць павінна зрабіць высновы з памылак Памаранчовай рэвалюцыі і не мае права не выканаць патрабаванні Еўрамайдана. Таксама Юлія Цімашэнка сказала, што яе абавязак - не дапусціць да ўлады алігархічныя кланы.

Каментаваць