Кітай. Ці будзе кампанія супраць касмапалітаў?

З незвычайнай прамовай выступіў Ху Цзыньтао, прэзідэнт Кітаю і лідар мясцовай Камуністычнай партыі. Сярод іншага ён выказаў заклапочанасць працэсамі “вестэрнізацыі краіны, якая, на яго думку, разбурае нацыянальную культуру. Лідар нацыі заклікаў супрацьстаяць правакацыям Захаду на гэтым полі. Хутчэй за ўсё, кампанія “за кітайскае будзе мець характар кампаніі супраць дысідэнтаў. Не дарма Ху Цзыньтао падкрэсліў, што за вестэрнізацыяй стаяць варожыя Кітаю сілы, якія мараць падзяліць кітайцаў і аслабіць іх.

З незвычайнай прамовай выступіў Ху Цзыньтао, прэзідэнт Кітаю і лідар мясцовай Камуністычнай партыі. Сярод іншага ён выказаў заклапочанасць працэсамі “вестэрнізацыі краіны, якая, на яго думку, разбурае нацыянальную культуру. Лідар нацыі заклікаў супрацьстаяць правакацыям Захаду на гэтым полі. Хутчэй за ўсё, кампанія “за кітайскае будзе мець характар кампаніі супраць дысідэнтаў. Не дарма Ху Цзыньтао падкрэсліў, што за вестэрнізацыяй стаяць варожыя Кітаю сілы, якія мараць падзяліць кітайцаў і аслабіць іх. Праўда, цяжка сказаць, наколькі кітайцы гатовыя абараняць нацыянальную культуру ад касмапалітаў. Справа ў тым, што камуністы, як ніводная іншая палітычная сіла, прыклалі руку да знішчэння культурнай спадчыны Кітаю: у часы культурнай рэвалюцыі сама кітайская нацыянальная культура лічылася “перажыткам феадалізму.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць