Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Кітай. Эмігрантам дазволілі не сустракаць дэлегацыі

Пачынаючы з візіту 20 красавіка ў Вашынгтон старшыні КНР і Кампартыі Кітая Ху Цзыньтао, працэдура сустрэчы кіраўнікоў Паднябеснай у замежных аэрапортах значна спрошчаная. Гэтым разам, апроч афіцыйных асобаў, лідэра КНР сустракалі толькі дыпламаты ЗША і амбасадар КНР у ЗША. Між тым, яшчэ нядаўна  на падобныя сустрэчы, а таксама на провады кітайскіх лідэраў супрацоўнікі пасольстваў павінны былі выводзіць велізарныя групы кітайцаў, якія навучаюцца за мяжой, і проста эмігрантаў.



Пачынаючы з візіту 20 красавіка ў Вашынгтон старшыні КНР і Кампартыі Кітая Ху Цзыньтао, працэдура сустрэчы кіраўнікоў Паднябеснай у замежных аэрапортах значна спрошчаная. Гэтым разам, апроч афіцыйных асобаў, лідэра КНР сустракалі толькі дыпламаты ЗША і амбасадар КНР у ЗША. Між тым, яшчэ нядаўна  на падобныя сустрэчы, а таксама на провады кітайскіх лідэраў супрацоўнікі пасольстваў павінны былі выводзіць велізарныя групы кітайцаў, якія навучаюцца за мяжой, і проста эмігрантаў. Апошнія кветкамі і транспарантамі павінны былі засведчыць сваю любоў да гістарычнай радзімы, адданасць яе цяперашнім кіраўнікам. Такая дэмакратызацыя дыпламатычнага этыкету выклікана, па словах намесніка міністра замежных спраў КНР, тым, што прадстаўнікам кітайскай эміграцыі розных краін вельмі нязручна кожны раз выязджаць на падобныя мерапрыемствы ў аэрапорты. Самі эмігранты з радасцю падтрымалі гэту навіну, бо пабачылі ў ёй праяву клопату далёкай радзімы.

Па матэрыялах «Сіньхуа» (Кітай)

Каментаваць