Кітай. Ніксан выратаваў Мао

Калі верыць апублікаваным на старонках кітайскага афіцыйнага гістарычнага часопіса дакументам, напрыканцы 1960-х гадоў Кітай ледзь не стаў ахвярай ракетнай ядзернай атакі з боку СССР. Усё адбывалася яшчэ ў сакавіку 1969 года, калі на кітайска-савецкай мяжы пачаліся вайсковыя сутычкі. Савецкі Саюз быў раз’юшаны. Улетку саюзнікаў па Варшаўскаму пакту інфармавалі пра ідэю ядзернай атакі на КНР. 20 жніўня пасол СССР прасіў дзяржаўнага сакратара ЗША трымаць нейтралітэт у выпадку вайны. Аднак амерыканцы не хацелі знішчэння рэжыму Мао.

Калі верыць апублікаваным на старонках кітайскага афіцыйнага гістарычнага часопіса дакументам, напрыканцы 1960-х гадоў Кітай ледзь не стаў ахвярай ракетнай ядзернай атакі з боку СССР. Усё адбывалася яшчэ ў сакавіку 1969 года, калі на кітайска-савецкай мяжы пачаліся вайсковыя сутычкі. Савецкі Саюз быў раз’юшаны. Улетку саюзнікаў па Варшаўскаму пакту інфармавалі пра ідэю ядзернай атакі на КНР. 20 жніўня пасол СССР прасіў дзяржаўнага сакратара ЗША трымаць нейтралітэт у выпадку вайны. Аднак амерыканцы не хацелі знішчэння рэжыму Мао. Акрамя таго, у рэгіёне знаходзіліся 250 тысяч амерыканскіх салдат, які маглі таксама трапіць у зону паражэння. У камандзе Ніксана арганізавалі ўцечку інфармацыі, і 28 жніўня «Washington Post» напісаў пра планы Саветаў. Гэта інфармацыя выклікала сапраўдную паніку ў Пекіне. Мао тэрмінова збег ў цэнтр краіны. Адначасова 940 тысяч салдат атрымалі загад пакінуць свае базы. Працоўным раздалі зброю, каб яны маглі знішчаць савецкія дэсантнікаў. Аднак Кітай выратавалі не апісаныя меры, а тыя ж амерыканцы. 15 кастрычніка Генры Кісінджэр выклікаў савецкага пасла і заявіў, што ў выпадку вайны ЗША стануць на бок Пекіна. Непасрэдным наступствам стане атака на 130 савецкіх гарадоў. Крэмль у такой сітуацыі вырашыў не рызыкаваць і праз пяць дзён даў зразумець, што адмаўляецца ад папярэдніх планаў.

Па матэрыялах «Liberation» (Францыя)
 

Каментаваць