Кітай. Рок-зоркам уезд забаронены

Кітайскія кампетэнтныя органы адмовілі вядомаму спеваку Бобу Дылану ў візе. Спявак планаваў даць два канцэрты ў Пекіне і Шанхаі ў рамках свайго сусветнага туру. Каментуючы такое рашэнне, спецыялісты пішуць, што Дылан трапіў у чорны спіс музыкантаў, якім забаронена наведваць Паднябесную. У ім сёння таксама спявачка Б’ёрк, гурты «Oasis» і «Stones». Усе згаданыя выканаўцы і гурты правініліся перад КНР тым, што якімсьці чынам крытыкавалі пануючы ў краіне рэжым.

Кітайскія кампетэнтныя органы адмовілі вядомаму спеваку Бобу Дылану ў візе. Спявак планаваў даць два канцэрты ў Пекіне і Шанхаі ў рамках свайго сусветнага туру. Каментуючы такое рашэнне, спецыялісты пішуць, што Дылан трапіў у чорны спіс музыкантаў, якім забаронена наведваць Паднябесную. У ім сёння таксама спявачка Б’ёрк, гурты «Oasis» і «Stones». Усе згаданыя выканаўцы і гурты правініліся перад КНР тым, што якімсьці чынам крытыкавалі пануючы ў краіне рэжым. Напрыклад, Б’ёрк у 2008 годзе падчас канцэрту ў Шанхаі закончыла свой выступ крыкам: «Тыбет!». Мясцовая прэса пазней асудзіла яе за абразу кітайскага народа, а ўлады ўнеслі ў спіс тых, каму забаронена наведваць КНР. А вось «Oasis» пазбавілі права даваць канцэрт з-за таго, што, як высветлілі кітайскія спецслужбы, у далёкім 1997 годзе лідэр гурта засвяціўся на сцэне, дзе вісеў транспарант «Свабоду Тыбету!». Што тычыцца Дылана, то яго віна, па словах тых жа экспертаў, у тым, што песня «Blowin’ in the wind», якую ён выканаў у 1960-я гады ў падтрымку моладзевых пратэстаў, была адным з гімнаў студэнтаў, якія пратэставалі на плошчы Цяньаньмэнь роўна 20 гадоў таму.

Па матэрыялах французскай прэсы

Каментаваць