Кітай. Смяротнае пакаранні для уйгурскіх і тыбецкіх сепаратыстаў

Два прадстаўніка руху за незалежнасць уйгураў (нацыя на паўночным захадзе Кітаю ў правінцыі Сіньцзян) былі пакараны смерцю. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэрарыстычнай атакі на пост паліцыі ў мінулым годзе. У той атацы, якая мела месца напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Пекіне, было забіта 15 паліцэйскіх. Адначасова закончыліся судовыя працэсы ў Лхасе над удзельнікамі антыдзяржаўных акцый у сакавіку мінулага года. Вердыкт суда Тыбета быў падобны — два прыхільніка незалежнага Тыбета прыгавораныя да вышэйшай меры.

Два прадстаўніка руху за незалежнасць уйгураў (нацыя на паўночным захадзе Кітаю ў правінцыі Сіньцзян) былі пакараны смерцю. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэрарыстычнай атакі на пост паліцыі ў мінулым годзе. У той атацы, якая мела месца напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Пекіне, было забіта 15 паліцэйскіх. Адначасова закончыліся судовыя працэсы ў Лхасе над удзельнікамі антыдзяржаўных акцый у сакавіку мінулага года. Вердыкт суда Тыбета быў падобны — два прыхільніка незалежнага Тыбета прыгавораныя да вышэйшай меры. Гэта першы выпадак у гісторыі судовай сістэмы КНР, калі тыбецкіх актывістаў асудзілі на смерць. Трэба, аднак, узгадаць, што непасрэдна падчас падаўлення акцый было забіта 200 чалавек (дадзеныя тыбецкага эміграцыйнага ўраду). Аглядальнікі лічаць, што суровыя прысуды наўрад ці паралізуюць рух за незалежнасць у абодвух правінцыях. Асаблівы гэта тычыцца правінцыі Сіньцзян — аднаго з самых бедных раёнаў Кітаю, адкуль Пекін качае нафту і газ для патрэбаў іншых раёнаў.


Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць