Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Кітай. З Пекіну ў Лондан на цягніку за два дні

Кітайцы задумалі стварыць свой варыянт славутага цягніка «Усходні экспрэс», які звязвае Лондан і Стамбул. Кітайскі «Усходні экспрэс» павінен спалучыць Пекін з Лонданам і пройдзе па тэрыторыі 17 краін. Усяго цягнік праедзе 8 тысяч кіламетраў, прычым на хуткасці 300 кіламетраў на гадзіну. Такім чынам, дабрацца з Пекіну да Лондана можна будзе за двое сутак, што выглядае цалкам фантастычна. Ужо названыя некалькі гарадоў і сталіц, праз якія пройдзе маршрут экспрэса. Гэта Санкт-Пецярбург, Варшава, Берлін і Парыж.

Кітайцы задумалі стварыць свой варыянт славутага цягніка «Усходні экспрэс», які звязвае Лондан і Стамбул. Кітайскі «Усходні экспрэс» павінен спалучыць Пекін з Лонданам і пройдзе па тэрыторыі 17 краін. Усяго цягнік праедзе 8 тысяч кіламетраў, прычым на хуткасці 300 кіламетраў на гадзіну. Такім чынам, дабрацца з Пекіну да Лондана можна будзе за двое сутак, што выглядае цалкам фантастычна. Ужо названыя некалькі гарадоў і сталіц, праз якія пройдзе маршрут экспрэса. Гэта Санкт-Пецярбург, Варшава, Берлін і Парыж. Мінск пакуль не згадваецца ў гэтым спісе, аднак цалкам рэальна, што ён туды трапіць. Застаецца сказаць, што рэалізаваць праект кітайцы збіраюцца на працягу дзесяці гадоў. Кітайскі дзяржаўны банк ужо пагадзіўся фінансаваць будаўніцтва.

Па матэрыялах «Daily Telegraph» (Вялікабрытанія)

Каментаваць