Кітай. Забіты лідэр уйгурскіх нацыяналістаў

У выніку сумеснай аперацыі пакістанскіх спецслужбаў з кітайскімі калегамі была арыштаваная група сяброў арганізацыі Ісламскі рух Усходняга Туркестану, які выступае за стварэнне уйгурскай незалежнай дзяржавы. Зараз, нагадаем, землі уйгураў уваходзяць у склад КНР. Хаця уйгуры маюць асобную аўтаномію, шмат хто з іх выступае за выхад са складу Кітаю. Найбольш радыкальным крылом уйгурскі незалежнікаў ёсць згаданы рух, які гатовы ўжываць у барацьбе за незалежнасць тэрарыстычныя сродкі. Стаўка на гвалт і ваяўнічы іслам прывяла іх ў лагер талібаў, базы якіх знаходзяцца ў Пакістане.

У выніку сумеснай аперацыі пакістанскіх спецслужбаў з кітайскімі калегамі была арыштаваная група сяброў арганізацыі Ісламскі рух Усходняга Туркестану, які выступае за стварэнне уйгурскай незалежнай дзяржавы. Зараз, нагадаем, землі уйгураў уваходзяць у склад КНР. Хаця уйгуры маюць асобную аўтаномію, шмат хто з іх выступае за выхад са складу Кітаю. Найбольш радыкальным крылом уйгурскі незалежнікаў ёсць згаданы рух, які гатовы ўжываць у барацьбе за незалежнасць тэрарыстычныя сродкі. Стаўка на гвалт і ваяўнічы іслам прывяла іх ў лагер талібаў, базы якіх знаходзяцца ў Пакістане. Праблема ў тым, што Ісламабад — адзін з галоўных рэгіянальных саюзнікаў Пекіну. Каб давесці вернасць сяброўству, пакістанцы злавілі уйгураў і выдалі іх кітайцам. Усе арыштаваны сепаратысты пазней былі пакараныя смерцю ў кітайскіх турмах. Сярод іх быў таксама Абдула Хаг — лідэр руху.

Па матэрыялах “Le Figaro (Францыя)

Каментаваць