... калі ад беларускага рубля адкінуць два нулі, ягоны курс будзе практычна роўны расійскаму

У адрозненні ад іншых краін, у Беларусі за апошнія месяцы не было ўведзена ніводнай антыкрызіснай праграмы. І калі спачатку ўлады папросту адмаўлялі саму магчымасць таго, што глабальныя беды дабяруцца да Мінска, то цяпер канстатуюць змрочныя наступствы. Ад крызісу, між тым, пакутуюць усе, нават працаўнікі ДАІ, якія кампенсуюць зніжэнне асабістых прыбыткаў забытым, здавалася, вымаганнем.


«Новые Известия» (Расія)

У адрозненні ад іншых краін, у Беларусі за апошнія месяцы не было ўведзена ніводнай антыкрызіснай праграмы. І калі спачатку ўлады папросту адмаўлялі саму магчымасць таго, што глабальныя беды дабяруцца да Мінска, то цяпер канстатуюць змрочныя наступствы. Ад крызісу, між тым, пакутуюць усе, нават працаўнікі ДАІ, якія кампенсуюць зніжэнне асабістых прыбыткаў забытым, здавалася, вымаганнем.


«Новые Известия» (Расія)



Часы мяняюцца, склаліся добрыя ўмовы для сустрэчы. Віктар Андрэевіч даўно пазбавіўся былой славы, а Аляксандр Рыгоравіч зараз не супраць навесці масты з заходнім светам. І ў абодвух ёсць фактар, які прымушае іх быць разам. Гэта Расія. Газавая вайна паміж Кіевам і Масквой толькі закончылася, а братэрскім адносінам паміж Мінскам і Крамлём даўно надышоў канец: у кожным разе Расія ўжо не пастаўляе беларусам танныя, як раней, энерганосьбіты. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што сустрэча Юшчанкі і Лукашэнкі адбылася менавіта зараз. Нішто не аб’ядноўвае так, як супрацьстаянне агульнай пагрозе».


«Дзеркало тижня» (Украіна)



Акрамя таго на кану магчымы ўдзел Беларусі ў палітыцы Усходняга партнёрства, а гэта значыць больш мяккі візавы рэжым і фінансавая падтрымка, што вельмі важна ва ўмовах крызісу. Сустрэчу, на якой будзе абвешчана пра стварэнне партнёрства, плануецца правесці на пачатку лета. Да таго часу Беларусь павінна прадэманстраваць сур’ёзнасць намераў па дэмакратызацыі. У прыватнасці, выбарчага заканадаўства. У гэтай галіне мясцовыя назіральнікі таксама адзначаюць пазітыўныя змены. Беларусь выражае гатоўнасць абмяркоўваць змены ў Выбарчым кодэксе. Праўда, адначасова эксперты кажуць пра тое, што адносіны ЕС — Беларусь у вялікай ступені залежаць ад адносін з Расіяй. Гэты накірунак не выключаецца да той рысы, за якой магчыма пагроза страты Беларуссю свайго суверэнітэту.


«Независимая газета» (Расія)



Аднак зараз беларусаў больш непакоіць не новая дэвальвацыя, а дэнамінацыя беларускага рубля і далейшае ўвядзенне расійскай валюты. Тут працуе і магія лічбаў: калі ад беларускага рубля адкінуць два нулі, ягоны курс будзе практычна роўны расійскаму. СМІ са спасылкай на свае крыніцы, якія не называюцца, заявілі, што ў Мінск з Санкт-Пецярбургу быццам прыбыло некалькі вагонаў новых дэнамінаваных рублёў. Гэтыя чуткі прыйшлося абвяргаць самому прэзідэнту. Нягледзячы на тое, што за ўвядзенне расійскага рубля выступае шэраг беларускіх эканамістаў, змена валюты — малаверагодны сцэнар. Беларусь адмовіцца ад фінансавай незалежнасці выключна ў выпадку поўнага дэфолту.


«Росбалт» (Расія)



Каментаваць