Калі ўсё ж такі Дзень Расіі?

Чарговыя ўрачыстасці Дня Расіі 12 чэрвеня зноў выклікалі дэбаты пра неабходнасць пераносу даты святкавання.
фота politobzor.net

фота politobzor.net



Нагадаем, што свята прыдумаў Барыс Ельцын пасля таго, як у згаданы дзень у 1990 годзе Расійская Савецкая Сацыялістычная Федэрацыя абвясціла пра свой суверэнітэт у складзе СССР. З улікам імперскіх комплексаў і настальгіі па СССР, характэрных для простых расіян, свята не прыжылося ад самага пачатку.

Апошні час даце 12 чэрвеня актыўна шукаць альтэрнатыву. У гэтым годзе найбольш нестандартную прапанову выдалі камуністы. Зюганаўцы прапануюць святкаваць Дзень Расі 28 ліпеня — Дзень Хрышчэння Русі. Паводле іх слоў, хрышчэнне Русі адыграла гістарычную ролю ў станаўленні расійскай дзяржавы.

Партыя «Камуністы Расіі», у сваю чаргу, заявіла, што Дзень Расіі неабходна перанесці на 7 лістапада.

Некаторыя патрыёты выступілі з ініцыятывай пераносу святкаванне Дня Расіі на 18 сакавіка — дзень, калі Пуцін падпісаў пастанову пра ўключэння Крыма ў склад РФ.

Іншыя лічаць, што дзень Расіі трэба не святкаваць, а сумаваць па ахвярах рэжыму Ельцына. Паводле іх, аптымальная дата для Дня Расіі — 21 верасня: у гэты дзень у 1993 годзе Ельцын распусціў Вярхоўны савет.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не бачаць падстаў для пераносу святкавання Дня Расіі з 12 чэрвеня на іншую дату.

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць