Калі нянавісць прабівае сабе шлях

Супраць бежанцаў і “тых зверху”: пасля навагодняй ночы ў Кёльне тон у сацыяльных сетках становіцца ўсе больш радыкальным — асабліва ў “Пегіды” (нямецкая правапапулісцкая арганізацыя, якая выступае супраць ісламізацыі Еўропы — П.П.). Галасы за забарону руха становяцца грамчэй — але наколькі гэта зменіць становішча?



Покліч да чытача застаецца цалкам зразумелым: “Зрабіце сабе дакументы на нашэнне зброі і ўзбройвайцеся. Без гэтага, на жаль, далей не пойдзе”. Гэты сказ стаіць на старонцы правага руху “Пегіда” у Фэйсбуку. І гэта ні ў якім выпадку толькі адзін асобны выпадак. Пасля аднаго году крызіса бежанцаў і навагодняй ночы ў Кёльне нянавісць у сетках будуе сабе ўсе шырэйшы шлях, і гэта цягнецца цяпер не толькі сярод схаваных праваэкстрымісцкіх груповак, але ўжо ў святле адкрытасці, у Твітэры і Фэйсбуку. І ўсе часцей цісне фундаментальная, гатовая да гвалту, мяцежная агіда да элітаў ў палітыцы, медыя і адміністрацыі. Яна скіроўваецца безмэтава супраць усяго таго, што прыходзіць “адтуль зверху”.

Наступствы:

Вось у чацвер на FAZ.NET з’явілася зусім няшкодная нататка пра міністра юстыцыі Хейка Мааса (ад СПД — сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі — П.П.), якая толькі зусім часткова закранала тэматыку бежанцаў. Каментары, якія з’явіліся, пасля гэтага на Твітэры, нагадваюць апошнія часы Веймарскай рэспублікі (пачатак 30-х гг. — час вялікай папулярнасці нацыстаў у масах — П.П.). “Слізкі вораг галоснасці і немцаў”, пісаў адзін каментатар у Твітэры, “ён пасуе надта добра да астатніх высокапастаўленых здраднікаў у Берліне”. Іншыя здзекваюцца з “карліка з мордай Эйхмана (Адольф Эйхман — оберштурмбанфюрэр СС, адказны за масавыя забойствы яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны — П.П.)” і клянуць Мааса як “міністра прапаганды” і “сумесь Фрайслера і Гебельса”, чыя жонка носіць “Бурку”.

Менш пачуцця бяспекі, больш купляць зброі

Ці яшчэ ўсе ясна падчас зразумення?

Пад каментарамі знаходзяцца таксама ледзь прыхаваныя пагрозы, як: “Хутка гэты прыгажунчык будзе ў вязніцы. Многія гэтаму там вельмі будуць радыя”. І ўсе гэта пад тэкстам, які не мае нічога агульнага з бежанцкай палітыкай ці з’явай у Кельне, але проста іранічна распавядае пра модныя густы міністра.

На тое, як радыкалізаваўся тон у інтэрнэце, паказвае рэакцыя на дэманстрацыю “Легіды” ў панядзелак вечарам у Лейпцыгу, калі падчас гадавіны ксенафобскага руху (у мінулым годзе “Легіда”, філіял “Пегіды”, правяла першую ксенафобскую акцыю ў Лейпцыгу) тысячы выйшлі на вуліцу і адначасова праварадыкалы зрабілі дэбош у раёне Конэвіц. На форумах “Пегіды” і “Легіды” з’явіліся не толькі апладысменты далека ідучым мірным дэманстрацыям у цэнтры горада, але і маўклівая згода на гвалт у Конэвіцы, ад якога “Легіда” адкрыта дысцантыявалася.

Некаторыя крытычная галасы, якія прагучалі наконт гвалту, былі на форуме відавочна ў меншасці. Затое натхнёна паказалі сябе незлічоныя каментатары наконт выпаду спікера “Пегіды” Таццяны Фестэрлінг, якая непрыхавана заклікала да гвалту супраць палітыкаў і журналістаў. Яна казала: “Калі б большасць грамадзян была б у ясным разуменні, тады б яны ўзяліся б за вілы і адлупцавалі б гэтыя здрадніцкія эліты ў парламентах, судах, цэрквах і прэсе”.

Паводле: Frankfurter Allgemeine

Пераклад Піліпа Падбярозкіна 

Каментаваць