Каля амбасады РФ у Вільні — пікет супраць ваенных дзеянняў на Украіне

У Вільні ля будынка амбасады Расіі адбылася акцыя пратэсту супраць ваеннай агрэсіі гэтай краіны на Украіне, паведамляе DELFI.



«Літоўскім палітыкам варта было б быць больш актыўнымі, чым да гэтага часу, грамадства таксама не павінна быць пасіўным. Мы павінны памятаць, наколькі важнай была для нас міжнародная падтрымка ў 1989–1991 гадах», — сказаў арганізатар акцыі пратэсту гісторык культуры Дарюс Куоліс.


 

Каля амбасады сабралася каля 30 чалавек.

 

Акрамя плакатаў «Рукі прэч ад Украіны», люді трымалі ў руках створаныя мастаком Гіцянісам Умбрасасам сімвалічныя плакаты, на якіх намаляваная зорка, што ператвараецца ў свастыку.


 

«Гэта напамін свету аб тым, што заходнія дэмакратыі не павінны паводзіць сябе так жа па-здрадніцку, гэтак жа слепа, як паводзілі сябе ў першай палове XX стагоддзя», — сказаў Куоліс.

Каментаваць