Калумбія. Галоўным ворагам Чавеса будзе жанчына

Наэмі Санін Пасада можа стаць галоўным палітычным праціўнікам Уга Чавеса. Менавіта яна стала бясспрэчным лідэрам калумбійскіх правых пасля таго, як Партыя кансерватараў, якую яна ўзначаліла, перамагла на парламенцкіх выбарах. Цяпер усе палітолагі краіны думаюць, ці не стане Наэмі пераемнікам Альвара Урыбе, цяперашняга прэзідэнта краіны, якому канстытуцыйны суд забараніў зноў балатавацца. Урыбе зараз думае, каго зрабіць сваім пераемнікам, і цалкам магчыма, што гэта будзе Наэмі.



Наэмі Санін Пасада можа стаць галоўным палітычным праціўнікам Уга Чавеса. Менавіта яна стала бясспрэчным лідэрам калумбійскіх правых пасля таго, як Партыя кансерватараў, якую яна ўзначаліла, перамагла на парламенцкіх выбарах. Цяпер усе палітолагі краіны думаюць, ці не стане Наэмі пераемнікам Альвара Урыбе, цяперашняга прэзідэнта краіны, якому канстытуцыйны суд забараніў зноў балатавацца. Урыбе зараз думае, каго зрабіць сваім пераемнікам, і цалкам магчыма, што гэта будзе Наэмі. У выпадку, калі яна стане галоўным кандыдатам ад кансерватараў і пераможа на майскіх выбарах прэзідэнта, яна аўтаматычна становіцца галоўным праціўнікам Уга Чавеса. Калумбія, якую падтрымлівае ЗША, і Венесуэла, якая будуе сацыялізм, традыцыйныя рэгіянальныя праціўнікі. Чавес і Урыбе мелі складаныя адносіны, якія некалькі разоў ледзь не прывялі да вайны. Сеньёра Пасада ўжо заявіла, што збіраецца прытрымлівацца курса Урыбе.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць