Калумбія. Ігнрыд Бетанкур здымае фільм

Прайшоў роўна год з таго часу, як Інгрыд Бетанкур, экс-кандыдат у прэзідэнты Калумбіі ад партыі Зялёных, была вызваленая з палону, дзе яе ўтрымлівалі ультралевыя партызаны з групоўкі “Народныя сілы Калумбіі (FARC). За апошні год Інгрыд шмат паспела: развялася з мужам, які зрабіў вельмі шмат для яе вызвалення, стала кумірам французаў (яна мае таксама французскі пашпарт), пачала пісаць кнігу пра свае прыгоды ў палоне (прэзентацыя адбудзецца ў верасні). Цяпер Інгрыд вырашыла падацца ў кінематограф.

Прайшоў роўна год з таго часу, як Інгрыд Бетанкур, экс-кандыдат у прэзідэнты Калумбіі ад партыі Зялёных, была вызваленая з палону, дзе яе ўтрымлівалі ультралевыя партызаны з групоўкі “Народныя сілы Калумбіі (FARC). За апошні год Інгрыд шмат паспела: развялася з мужам, які зрабіў вельмі шмат для яе вызвалення, стала кумірам французаў (яна мае таксама французскі пашпарт), пачала пісаць кнігу пра свае прыгоды ў палоне (прэзентацыя адбудзецца ў верасні). Цяпер Інгрыд вырашыла падацца ў кінематограф. Прадзюсер славутага “Спісу Шындлера вырашыў фінансаваць стужку, сцэнар якой будзе напісаны на базе тых самых мемуараў Бетанкур. Думаецца, што фільм атрымаецца вельмі ўражваючым. Інгрыд прасядзела ў партызанскай турме шэсць гадоў, і ёй вельмі дасталася — акрамя таго, што на жанчыну быў аказаны моцны псіхалагічны ціск, яе трымалі на ланцугу і гвалцілі.

Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць