Калумбія. Інгрыд Бетанкур патрабуе грошай

Інгрыд Бетанкур, якая мае калумбійскі і французскі пашпарты, былая заложніца партызан з групоўкі «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» (FARC), нечакана запатрабавала ад уладаў Калумбіі грашовую кампенсацыю. Па яе словах, дзяржава нясе прамую адказнасць за тое, што яна 6 гадоў (2002–2008) была ў партызанскім палоне. Свае пакуты Інгрыд ацаніла ў 6,3 мільёна еўра. Дэмарш Бетанкур, якая балатавалася на прэзідэнцкіх выбарах 2002 года ад Партыі зялёных, выклікаў неадназначную рэакцыю.

Інгрыд Бетанкур, якая мае калумбійскі і французскі пашпарты, былая заложніца партызан з групоўкі «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» (FARC), нечакана запатрабавала ад уладаў Калумбіі грашовую кампенсацыю. Па яе словах, дзяржава нясе прамую адказнасць за тое, што яна 6 гадоў (2002–2008) была ў партызанскім палоне. Свае пакуты Інгрыд ацаніла ў 6,3 мільёна еўра. Дэмарш Бетанкур, якая балатавалася на прэзідэнцкіх выбарах 2002 года ад Партыі зялёных, выклікаў неадназначную рэакцыю. Сума, якую патрабуе Бетанкур для краіны, дзе сярэдні заробак складае 200 долараў на месяц, папросту велізарная. Тым больш, што Інгрыд выратавалі з палону менавіта калумбійскія спецслужбы. Аднак, па яе словах, гэта не кампенсуе шасці гадоў жыцця і страчанага здароўя (у палоне Інгрыд гвалцілі, трымалі на ланцугу і г.д.). Акрамя таго, выплата кампенсацыі, як лічыць Інгрыд, магла б стаць прававым прэцэдэнтам, пасля якога ўлады будуць больш эфектыўна вызваляць заложнікаў FARC. Цікавы каментар з нагоды заяў Бетанкур даў Густаў Перо, лідэр вядучай левай партыі, якая нефармальна звязаная з партызанамі. Па яго словах, Інгрыд павінна дзякаваць байцам FARC за тое, што яны выратавалі яе ад калумбійскіх спецназаўцаў, якія звычайна забіваюць усіх, каго сустракаюць у партызанскіх зонах. Тое, што яе не забілі падчас аперацыі па выратаванню ў 2008 годзе, папросту цуд.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць