Калумбія. Вярнуць добрае імя Медэльіну

Урад калумбійскага горада Медэльін пачаў кампанію супраць негатыўнага іміджу горада, які сфармаваўся дзякуючы яго былому жыхару Пабла Эскабару. Пабла Эскабар -- лідэр калумбійскай мафіі, кароль гандляроў какаінам. Цяпер кожны дзень у горад прыбываюць турысты, каб паглядзець на закінуты будынак, дзе 2 снежня 1993 года калумбійскай паліцыі ўдалося злавіць боса наркамафіі. Яго вылічылі дзякуючы тэлефоннаму званку, які падслухалі следчыя. Эскабар паспрабаваў збегчы праз дах, аднак там яго дастала куля паліцэйскага.

    Папулярнасць злачынцы настолькі вялікая, што ўзнікла спецыяльная турыстычная фірма, якая арганізуе туры па памятных мясцінах Эскабара. Яе супрацоўнікі нават могуць вам зрабіць тату з лічбамі 45-94 -- любімымі лічбамі мафіёзі. Эксперты лічаць, што кампанія, накіраваная на пазбаўленне горада сумнай славы радзімы Эскабара, не мае шансаў. Сакрэт папулярнасці Эскабара ў тым, што ён кінуў выклік ЗША і доўгі час вёў з імі вайну. Акрамя таго, па горадзе да гэтага часу ходзяць міфы пра Пабла, які пабудаваў 500 дамоў для бедных.

Каментаваць