Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Камандзір "Данбаса" супраць перамоваў з тэрарыстамі

Спыненне агню для таго, каб даць час здаць тэрарыстам зброю, плаўна перарастае ў перамовы з тэрарыстамі. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў Facebook камандзір дабравольніцкага батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка.



"Са здзіўленнем і гідлівасцю глядзеў учора на гэтыя перамовы са сцягам ДНР на заднім плане. Мой прагноз: ДНР будуць спрабаваць падымаць да статусу "ваюючага боку" і ўсё гэта пад завыванне "пачуйце Данбас". Рэжым спынення агню, хутчэй за ўсё, працягнуць ", — прагназуе Сяменчанка.


На яго думку, украінскім сілавікам трэба пераходзіць да плана "В", інакш "усё гэта зборышча будзе пахавана планам "С", аўтарам якога будзе ўкраінскі народ".


 

"Гэта маё меркаванне, як грамадзяніна Украіны. А як вайсковец я ​​спадзяюся, што Вярхоўны галоўнакамандуючы аддасць загад арміі навесці парадак і вымесці з Данбаса ўсю гэтую нечысць", — піша камандзір "Данбаса".

Каментаваць