Камандзір «Дняпра» патрабуе аддаць генерала пад суд

Камандзір батальёна «Днепр» Юры Берэза ўпэўнены: менавіта з-за баязлівых уцёкаў кіраўніка сектара «Д» генерала Літвіна ўкраінскія байцы патрапілі ў акружэнне, паведамляецца на сайце szona.org.

 

.



Генерал Літвін драпаў, кідаючы ўсю зброю, — распавёў Юры  ​​на праэс-канферэнцыі 9 верасня.Менавіта ён даў ворагу захапіць Савур-Магілу, тым самым агаліўшы наш тыл. А нам, тым. хто абараняў Ілавайск, нічога не сказаў. Калі б мы ведалі пра гэта, сітуацыя была б зусім іншай. І які ён генерал, калі нават не ведаў карты баявых дзеянняў! Расейцаў пад Ілавайскам можна было спыніць. І што цікава — Літвін разам з ваеннымі беглі літаральна на вачах у расейцаў. І тыя ў іх не стралялі. Дзіўна ...


Камбат упэўнены: пасля Ілавайска ва Украіне з'явіцца новая армія. Трэба толькі ачысціць яе ад баязліўцаў і здраднікаў. І перш за ўсё — адправіць у адстаўку міністра абароны і начальніка генштаба. А генерала Пятра Літвіна (брата экс-спікера ВР Уладзіміра Літвіна) судзіць.


 

Каментаваць