Канада. Цыгане пасварылі чэхаў і канадцаў

Афіцыйная Атава выканала сваю пагрозу — скасавала бязвізавы рэжым для чэхаў. Канадцаў дасталі чэшскія цыгане, якія касякамі бягуць з Чэхіі і просяць канадскае грамадзянства. Прычына эміграцыі — пераслед цыган у Чэхіі з боку нацыстаў. Чэшскія нацысты абвясцілі нешта кшталту кампаніі вынішчэння прадстаўнікоў гэтай этнічнай групы. Толькі за адзін год у Канаду перабралася дзве з паловай тысячы цыган. Прага факт дыскрымінацыі ўпарта адмаўляла. У адказ тры тыдні таму Канада паставіла чэхам ультыматум: або нешта зрабіце, або ўвядзем візы.

Афіцыйная Атава выканала сваю пагрозу — скасавала бязвізавы рэжым для чэхаў. Канадцаў дасталі чэшскія цыгане, якія касякамі бягуць з Чэхіі і просяць канадскае грамадзянства. Прычына эміграцыі — пераслед цыган у Чэхіі з боку нацыстаў. Чэшскія нацысты абвясцілі нешта кшталту кампаніі вынішчэння прадстаўнікоў гэтай этнічнай групы. Толькі за адзін год у Канаду перабралася дзве з паловай тысячы цыган. Прага факт дыскрымінацыі ўпарта адмаўляла. У адказ тры тыдні таму Канада паставіла чэхам ультыматум: або нешта зрабіце, або ўвядзем візы. Чэшскі МЗС пагрозу праігнараваў, і ў выніку канадцы ўвялі візавы рэжым. Чэхія вельмі абурылася. Яна адклікала свайго пасла і заявіла, што канадцы больш ім не саюзнікі. Цікава, але жыхары ўсіх іншых краін шэнгенскай зоны могуць і далей ездзіць у краіну кляновага ліста без візы. Гэта дае чэхам падставу скардзіцца на канадцаў у еўрапейскія структуры.

Па матэрыялах «Dzennik» (Польшча)

Каментаваць