Канада. Індзейскі расізм у дзеянні

З рэзервацыі Канаваке, дзе пражываюць індзейцы племені махавакі, выкінулі 26 белых, якія праігнаравалі закон аб высяленні. Яшчэ ў лютым правадыры махавакаў пастанавілі, каб усе людзі з белай скурай, якія жывуць у рэзервацыі, пакінулі яе. Усяго ў рэзервацыі пражывае 8 тысяч чалавек. З іх толькі 300 белыя. У прынцыпе, палітыка апартэіду мела месца і раней. У 1973 годзе махавакі выгналі з рэзервацыі тысячу белых. З нядаўняга часу цыгарэты ў мясцовых табачных крамах мелі права набываць выключна індзейцы.

З рэзервацыі Канаваке, дзе пражываюць індзейцы племені махавакі, выкінулі 26 белых, якія праігнаравалі закон аб высяленні. Яшчэ ў лютым правадыры махавакаў пастанавілі, каб усе людзі з белай скурай, якія жывуць у рэзервацыі, пакінулі яе. Усяго ў рэзервацыі пражывае 8 тысяч чалавек. З іх толькі 300 белыя. У прынцыпе, палітыка апартэіду мела месца і раней. У 1973 годзе махавакі выгналі з рэзервацыі тысячу белых. З нядаўняга часу цыгарэты ў мясцовых табачных крамах мелі права набываць выключна індзейцы. Самі правадыры махавакаў вельмі проста тлумачаць сваю палітыку: «Мы асобны народ з асобнай гісторыяй і культурай. Мы — не канадцы. Мы — махавакі. Мы мусім абараняць нашу культуру». Аднак белыя, якія жывуць у рэзервацыі, кажуць, што новы закон — папросту спроба выбіць грошы. Выганяюць з Канаваке выключна тых, хто не хоча пакласці на лапу ў адміністрацыю рэзервацыі.

Па матэрыялах канадскай прэсы

Каментаваць