Канада. Памёр апошні прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі

У Канадзе памёр Мікола Паўлюк, апошні прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). Як і БНР, Украінская Народная Рэспубліка паўстала ў часы рэвалюцыі, пасля грамадзянскай вайны яе кіраўніцтва перабралася ў эміграцыю. Тут УНР існавала да 1992 года, калі яе кіраўніцтва вырашыла, што прыйшоў час выканаць адзін з пунктаў статуту ўраду УНР. Прыняты яшчэ ў 1919 годзе па ініцыятыве Пятлюры, ён патрабуе ад сябраў ураду УНР спыніць дзейнасць у выпадку, калі Украіна будзе незалежнай.

У Канадзе памёр Мікола Паўлюк, апошні прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). Як і БНР, Украінская Народная Рэспубліка паўстала ў часы рэвалюцыі, пасля грамадзянскай вайны яе кіраўніцтва перабралася ў эміграцыю. Тут УНР існавала да 1992 года, калі яе кіраўніцтва вырашыла, што прыйшоў час выканаць адзін з пунктаў статуту ўраду УНР. Прыняты яшчэ ў 1919 годзе па ініцыятыве Пятлюры, ён патрабуе ад сябраў ураду УНР спыніць дзейнасць у выпадку, калі Украіна будзе незалежнай. Кіраўнікі УНР вырашылі, што абвешчаная на базе Украінскай СССР Рэспубліка Украіна цалкам адпавядае крытэрыю незалежнай дзяржавы. У тым жа 1992 годзе ў Кіеве на ўрачыстай цырымоніі Мікола Паўлюк уручыў прэзідэнту Леаніду Краўчуку сцяг і пячатку УНР. Так закончыўся гістарычны канфлікт паміж двума цэнтрамі ўкраінскай дзяржаўнасці. Хаця Краўчук падпісаў спецыяльны ўказ аб наданні Паўлюку ўкраінскага грамадзянства, той вярнуўся ў Канаду, дзе днямі памёр. Хочацца дадаць, што эміграцыйны ўрад БНР, у адрозненні ад УНР, дасюль працягвае дзейнасць.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць