Канада. Паўночны полюс будзе наш!

Канада мае намер распаўсюдзіць свае тэрытарыяльныя межы ў Арктыцы на Паўночны полюс, абвясціў міністр замежных спраў краіны Джон Бэрд.



«Мы патрабавалі ад нашых чыноўнікаў і навукоўцаў правесці дадатковую працу, неабходную для падачы заяўкі на ўвесь кантынентальны шэльф Канады, уключаючы Паўночны плюс», — прыводзіць яго словы прэса.

Геалагічнай падставай заяўкі, якую Атава плануе падаць у Камісію ААН па межах кантынентальнага шэльфа, ёсць тое, што хрыбет Ламаносава ў Паўночным Ледавітым акіяне, на якім знаходзіцца Паўночны полюс, з’яўляецца натуральным працягам канадскага шэльфа. Амбіцыі канадцаў наўрад ці будзе вітаць Расія, якая плануе ў наступным годзе зрабіць аналагічны крок — уключыць Паўночны полюс у склад Расійскай Федэрацыі.

Між тым, эксперты лічаць, што больш за ўсіх шанцаў даказаць, што хрыбет Ламаносава з’яўляецца працягам менавіта яе кантынентальнага шэльфа, у Даніі, якой належыць Грэнландыя.

Паводле канадскай прэсы

Каментаваць