Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Канцлеру ФРГ — 63. Смешныя моманты з Ангелай Меркель

Сёння сваё 63-ці дзень народзінаў святкуе Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Выдатніца і дыпламаваны фізік узначальвае адну з інайбуйнейшых краін Еўропы апошніх 10 гадоў. Часопіс Time 8 разоў называў яе самай уплывовай жанчынай на планеце.

Яна не заўсёды ўдала пазіруе перад камерамі, але не саромеецца сваіх эмоцый і шчыра праяўляе іх. З-за чаго ўвесь час становіцца зоркай інтэрнэту.


Відэа з яе рэакцыяй на анекдоты расійскага прэзідэнта і да гэтага часу набірае мільёны праглядаў.

Стыль адзення "еўрапейскай матулі" ці, як пяшчотна называюць яе самі немцы, Мутэн, па-нямецку строгі. Таму кожны выхад у свет фраў Меркель ў сукенцы адразу становіцца сенсацыяй. Чаго толькі варта яе раскошнае дэкальтэ на адкрыцці оперы ў Осла. Або доўгая вячэрняя сукенка на чырвонай дарожцы опернага фестывалю ў Байрайце. Там яна яшчэ і аўтографы раздавала, быццам галівудская зорка.
Фота: REUTERS

Фота: REUTERS

І пышыцца дыяментамі канцлер не любіць. Як сапраўднай немкі ёй больш да спадобы футбол, баварскія сасіскі і піва.

Сама ж палітык нядаўна прызналася журналістам, што нягледзячы на ​​строгія касцюмы і высокую пасаду яна вельмі жыццярадасная. А за гады трэніровак, так і не навучылася хаваць сапраўдныя эмоцыі.

Паводле tsn.ua

Каментаваць