Канфлікт на Данбасе: бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні перамір'я

Рэжым спынення агню на Данбасе парушаны, баявыя дзеянні працягваюцца. Пра гэта з зоны ўзброенага канфлікту паведамляюць як украінскія, так і сепаратысцкія крыніцы.



«Расійска-тэрарыстычныя войскі працягваюць актыўныя абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў і грамадзянскіх аб'ектаў, нягледзячы на дамоўленасці аб «перамір'і». Украінскія войскі строга выконваюць рэжым «перамір'я», не пераходзячы да актыўных дзеянняў і адкрываючы агонь выключна ў адказ»,  паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук. 
 
 
Ваенны эксперт паведамляе, што ўвечары 6 верасня былі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх сіл паблізу станіцы Луганскай, Дэбальцава і іншых населеных пунктаў. 
 
 
«Расійскімі войскамі і тэрарыстамі з ужываннем ствольнай і рэактыўнай артылерыі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх войскаў і грамадзянскія аб'екты ў раёне Марыупаля»,  дадае ваенны эксперт. 
 
 
Сепаратысты на сваіх сайтах абвінавачваюць у парушэнні рэжыму спынення агню ўкраінскі бок. Яны адзначаюць перамяшчэнні  ўкраінскіх вайскоўцаў на кантраляванай уладай Украіны тэрыторыі. 
 
 
«Баявыя дзеянні з боку ўкраінскай злачыннай ўлады аднавіліся. Цяпер зваротнага шляху няма, наперадзе ў нас доўгі шлях да Кіева!»,  піша адзін з сепаратысцкіх сайтаў са спасылкай на «атрад Безлера». 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Дзядзька
  • 2014-09-07 17:28:16
Выходзіць, аніякага перамір'я нямашака... І галоўны пераміршчык дарэмна хваліцца на ўвесь свет, што гэта менавіта ён звёў пенсіянера Кучму з данбаскімі гопнікамі.

Каментаваць