Кангрэс ЗША забараніў Пентагону супрацоўнічаць з Расіяй

Ва ўхваленым кангрэсам ЗША бюджэце міністэрства абароны краіны на 2017 фінансавы год прапісаная забарона на вылучэнне сродкаў на ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй.
Здымак Getty Images

Здымак Getty Images


Грошы будуць выдзелены ў тым выпадку, калі Пентагон паведаміць кангрэсу пра тое, што Расея «спыніла акупацыю ўкраінскай тэрыторыі і агрэсіўныя дзеянні, якія пагражаюць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і членаў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы».

Другой умовай з'яўляюцца крокі па выкананні Мінскіх пагадненняў аб спыненні агню на Усходзе Украіны.
Адносінам Пентагона з Расіяй у дакуменце прысвечаны цэлы раздзел.

У ім таксама згадваецца забарона на выкарыстанне сродкаў на любую дзейнасць, якая звязана «прызнаннем суверэнітэту Расіі ў Крыме».

Дакумент таксама абмяжоўвае супрацоўніцтва з Расіяй у розных тэхналагічных сферах.

Пры гэтым робіцца выключэнне для расійскіх пастаўшчыкоў ракетных рухавікоў.

Да 2027 года падоўжаныя забароны на абмен інфармацыяй з Расіяй аб супрацьракетнай абароне, а таксама на стварэнне аб'яднаных сістэм супрацьракетнай абароны з Расіяй і Кітаем.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абраў кіраўніком Пентагона генерала Джэймса Мэтыса. Вайсковец, які атрымаў мянушку «Шалёны сабака», крытыкаваў Расію з-за сітуацыі ў Крыме і ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Расійскія эксперты насцярожана паставіліся да гэтага выбару.

Паводле рускай службы Бі-бі-сі

Каментаваць