Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Карэя. Сем’ям дазволяць сустракацца

Упершыню з 2007 года чальцы карэйскіх сямей, якія падзеленыя мяжой паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй, атрымаюць магчымасць сустрэцца. Праблема раз’яднаных сямей уключана ў павестку дня перамоваў КНДР і Рэспублікі Карэя, якія ўжо пачаліся.



Акрамя таго, Пхеньян гатовы дапусціць да сябе турыстаў з Поўдня. Важны момант — ініцыятарамі прапаноў пра лібералізацыю памежнага рэжыму выступіў менавіта ўрад КНДР.

Такі прыступ пацыфізму выглядае трошкі дзіўным на фоне таго, што адбывалася на Карэйскім паўвостраве гэтай вясной, калі КНДР абвясціў пра разрыў дамовы пра часовы мір з паўднёвымі карэйцамі, а Злучаныя Штаты накіравалі ў рэгіён дадатковыя вайсковыя сілы. Так ці інакш, прагрэс у перамовах відавочны. Бакі нават пачалі абмяркоўваць канкрэтнае месца, дзе могуць сустракацца родныя.

У выпадку, калі візавы рэжым для падзеленых сем’яў будзе зняты, каля 22 тысяч карэйцаў змогуць пабачыць сваіх родных.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць