Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Каталонцы пратэстуюць супраць сённяшняга рашэння распусціць парламент і урад аўтаноміі

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Барселоны ў падтрымку незалежнасці Каталоніі.


У шэсці бяруць удзел кіраўнік рэгіёну Карлес Пучдэмон, члены яго ўрада і гарадской адміністрацыі. Прамая трансляцыя ідзе на сайце газеты «Паіс». Раней сёння іспанскі прэм'ер Марыяна Рахой абвясціў, што ўрад ўводзіць у дзеянне 155 артыкул Канстытуцыі, які прадугледжвае знешняе кіраванне на тэрыторыі аўтаноміі. Па словах прэм'ера, усё кіраўніцтва Каталоніі будзе адхілена ад улады.

Для аднаўлення парадку ў Каталоніі на працягу паўгода правядуць выбары ў парламент, які затым зацвердзіць новы ўрад.

Чакаецца, што просьба ўрада аб абмежаванні паўнамоцтваў каталонскіх ўладаў будзе падтрымана Сенатам Іспаніі 27 кастрычніка і ўступіць у сілу на наступны дзень.

Паводле «Эхо Москвы»

Каментаваць