Казахстан. У суд за пакрыўджанага класіка

Паліцыя Казахстана праводзіць расследаванне ў дачыненні да блогера Кірылы Кавязіна, які ў сваіх пастах у Facebook негатыўна адгукаецца пра Абая Кунанбаева (1845–1904) — казахскага паэта, філосафа, заснавальніка казахскай пісьмовай літаратуры і яе першага класіка. 



Справу завялі пасля таго, як да міністра МУС паступіў зварот ад нейкага патрыёта, які просіць «прыняць меры ў дачыненні да карыстальніка Facebook Кірылы Кавязіна, які назваў абаязнаўства "мудацтвам".

Цяпер ідзе дасудовае следства, хаця стаўленне да справы ў грамадстве адназначнае. Па-першае, судзіць блогера збіраюцца паводле артыкула пра распаўсюд хлуслівай інфармацыі, што юрыдычна цяжка давесці.

У дадатак сам герой скандалу сцвярджае, што яго пост тычыўся не постаці Абая, якога ён вельмі паважае, а ідэі ўвядзення ў школах асобнага прадмета — "абаязнаўства". На думку Кавязіна, "абаязнаўства" павінна быць факультатывам.

Варта дадаць, што ўсе сацыялагічныя апытанні сведчаць, што большасць казахаў згодныя з пазіцыяй Кавязіна. За абавязковае выкладанне курсу «абаязнаўства» выступаюць каля 30 працэнтаў рэспандэнтаў.

Паводле казахстанскай прэсы

Каментаваць