Казахстан. Замест «Одноклассники» — «Супляменнікі»

У Казахстане створаны сайт Rulas.kz — аналаг вядомага сайта «Одноклассники». Аднак пры рэгістрацыі на Rulas.kz карыстальнік у абавязковым парадку павінен адзначыць, да якога роду казахскага народа ён належыць. Іншымі словамі, карыстальнікі ў сетцы групуюцца па родах.



На думку стваральнікаў, такая канцэпцыя цалкам адлюстроўвае структуру казахскага грамадства, дзе дасюль захаваўся падзел на жузы. Не паспеў Rulas.kz з’явіцца ў сеціве, як вакол яго разгарнуліся спрэчкі. Адны кажуць, што ідэя добрая, паколькі юзеры будуць адчуваць адказнасць за гонар жуза, выказваючы сваю думку. Іншыя кажуць, што праекты накшталт Rulas.kz кансервуюць архаічныя перажыткі казахаў. Больш таго, быццам, падзел на роды здольны выклікаць напружанне ў грамадстве.

Самі аўтары Rulas.kz лічаць, што міжкланавае напружанне немагчымае, паколькі інтэрнэт-форумы магчымыя толькі для сяброў аднаго роду. Між тым, дадатак сайта Rulas.kz, адаптаваны да прылад на аперацыйнай сістэме Android, у Казахстане загрузілі ўжо больш за пяць тысяч чалавек.

Паводле казахскай прэсы

Каментаваць