Казахстан. 1937-ы год вяртаецца

У Казахстане вялікі хапун. Генпракуратура Казахстана кажа, што вызначыла арганізатараў снежаньскіх беспарадкаў у Жанаазене, калі як мінімум 16 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Усе арганізатары арыштаваныя, ім прад’яўлены абвінавачванні. Гаворка ідзе не толькі пра непасрэдных удзельнікаў хваляванняў. Да адказнасці вырашылі прыцягнуць лідара апазіцыйнай партыі “Алга Уладзіміра Казлова, іншых апанентаў прэзідэнта Назарбаева, а таксама галоўнага рэдактара апазіцыйнай газеты “Взгляд Ігара Віняўскага.

У Казахстане вялікі хапун. Генпракуратура Казахстана кажа, што вызначыла арганізатараў снежаньскіх беспарадкаў у Жанаазене, калі як мінімум 16 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Усе арганізатары арыштаваныя, ім прад’яўлены абвінавачванні. Гаворка ідзе не толькі пра непасрэдных удзельнікаў хваляванняў. Да адказнасці вырашылі прыцягнуць лідара апазіцыйнай партыі “Алга Уладзіміра Казлова, іншых апанентаў прэзідэнта Назарбаева, а таксама галоўнага рэдактара апазіцыйнай газеты “Взгляд Ігара Віняўскага. Доказы супраць іх вельмі “сур’ёзныя: у рэдакцыі газеты следчыя знайшлі ўлёткі нібыта з заклікамі да нейкіх дзеянняў. На адным баку ўлёткі быў тэкст на арабскай мове, на другім — на рускай пра тое, як арганізаваць рэвалюцыі ў арабскіх краінах. Нягледзячы на камізм, сітуацыя сур’ёзная. Сайты апазіцыі сцвярджаюць, што зараз Казлова і іншых арыштаваных катуюць, каб яны падпісалі прызнанне аб супрацоўніцтве з замежнымі цэнтрамі эміграцыі, якія быццам і арганізавалі бунт у Жанаазене.

Паводле казахскай прэсы

Каментаваць