Казахстан. 20 гадоў паўстанню ў Новым Узене

Грамадскасць Казахстана спрабуе разабрацца, што ўсё ж адбылося 20 гадоў таму ў горадзе Новы Узень, які знаходзіцца ў Мангістаўскай вобласці. Горад у часы СССР быў яшчэ той дзірой, тут была самая горшая статыстыка па туберкулёзу па рэспубліцы. Так ці інакш, 16 чэрвеня ў горадзе пачаліся сутычкі паміж казахскай і каўказскай моладдзю. Яны перараслі ў сапраўднае паўстанне: людзі захапілі адміністратыўныя будынкі, абвясцілі забастоўку. Хутка ўся вобласць выйшла з-пад кантролю рэспубліканскіх і цэнтральных уладаў.

Грамадскасць Казахстана спрабуе разабрацца, што ўсё ж адбылося 20 гадоў таму ў горадзе Новы Узень, які знаходзіцца ў Мангістаўскай вобласці. Горад у часы СССР быў яшчэ той дзірой, тут была самая горшая статыстыка па туберкулёзу па рэспубліцы. Так ці інакш, 16 чэрвеня ў горадзе пачаліся сутычкі паміж казахскай і каўказскай моладдзю. Яны перараслі ў сапраўднае паўстанне: людзі захапілі адміністратыўныя будынкі, абвясцілі забастоўку. Хутка ўся вобласць выйшла з-пад кантролю рэспубліканскіх і цэнтральных уладаў. Каб падавіць бунт, у Новы Узень кінулі элітную дывізію спецназаўцаў “Віцязь. Дасюль няма падрабязнай інфармацыі пра колькасць забітых (афіцыйная версія — 5 чалавек). Тыя, хто вывучаў пытанне, кажуць, што ў Новым Узене салдаты забілі больш за сто грамадзян. Безумоўна, прычынай паўстання былі сацыяльныя праблемы, аднак у той час усё спісалі на дзейнасць хуліганаў. Праўда яшчэ доўга будзе заставацца невядомай: усе архівы зачыненыя. Цікава, што менавіта з-за тых падзей Масква цалкам змяніла рэспубліканскі ўрад. Дзякуючы перастаноўкам Кампартыю Казахстана ўзначаліў Нурсултан Назарбаеў.

Па матэрыялах казахскай прэсы

Каментаваць