Казахстан. Адам і Ева былі казахамі

Брытанскія навукоўцы высветлілі месца з’яўлення першых ядомых яблыкаў на зямлі — гэта тэрыторыя цяперашняга Казахстана, непадалёк ад мяжы з Кітаем. Па меркаванні навукоўцаў з Оксфардскага універсітэта, якія даследавалі ДНК яблыкаў, на вышыні больш дзвюх тысяч метраў у старажытныя часы раслі сапраўдныя фруктовыя сады. А распаўсюдзіліся яблыкі на іншых тэрыторыях дзякуючы мядзведзям. Навіна пра райскія яблыкі выклікала выбух нацыяналізму ў Казахстане, які, калі зыходзіць з біблейскай логікі, і быў цэнтрам зараджэння чалавецтва.

Брытанскія навукоўцы высветлілі месца з’яўлення першых ядомых яблыкаў на зямлі — гэта тэрыторыя цяперашняга Казахстана, непадалёк ад мяжы з Кітаем. Па меркаванні навукоўцаў з Оксфардскага універсітэта, якія даследавалі ДНК яблыкаў, на вышыні больш дзвюх тысяч метраў у старажытныя часы раслі сапраўдныя фруктовыя сады. А распаўсюдзіліся яблыкі на іншых тэрыторыях дзякуючы мядзведзям. Навіна пра райскія яблыкі выклікала выбух нацыяналізму ў Казахстане, які, калі зыходзіць з біблейскай логікі, і быў цэнтрам зараджэння чалавецтва. Жарты жартамі, але «чалавек» па-казахску «адам», а назву былой сталіцы Алма-Ата можна перавесці як «не бяры гэты яблык».

Па матэрыялах казахскай прэсы

Каментаваць