Казахстан. Адстаўка прыхільніка

Дархан Калетаеў, першы намеснік старшыні партыі «Нур Атан» (партыя прэзідэнта Назарбаева), нечакана быў адпраўлены ў адстаўку. Цяпер ён будзе кіраваць нейкім фондам. Адстаўка чыноўніка выклікала шмат спекуляцый. Большасць аналітыкаў кажуць, што яго згубілі занадта адкрытыя праназарбаеўскія ініцыятывы. Менавіта Калетаеў шмат разоў з самай высокай трыбуны казаў пра неабходнасць надання Назарбаеву статуса пажыццёвага прэзідэнта. Акрамя таго, спадар Калетаеў увесь час сварыўся з апазіцыяй. Нават не хацеў сустракацца з яе прадстаўнікамі.

Дархан Калетаеў, першы намеснік старшыні партыі «Нур Атан» (партыя прэзідэнта Назарбаева), нечакана быў адпраўлены ў адстаўку. Цяпер ён будзе кіраваць нейкім фондам. Адстаўка чыноўніка выклікала шмат спекуляцый. Большасць аналітыкаў кажуць, што яго згубілі занадта адкрытыя праназарбаеўскія ініцыятывы. Менавіта Калетаеў шмат разоў з самай высокай трыбуны казаў пра неабходнасць надання Назарбаеву статуса пажыццёвага прэзідэнта. Акрамя таго, спадар Калетаеў увесь час сварыўся з апазіцыяй. Нават не хацеў сустракацца з яе прадстаўнікамі. Між тым, з наступнага года Казахстан атрымлівае пасаду старшыні ў АБСЕ. Наяўнасць у кіраўніцтве краіны такога чалавека, ды яшчэ не здольнага арганізаваць нават фармальны дыялог з апазіцыяй, можа пашкодзіць іміджу рэжыму. Натуральна, самі ўлады кажуць, што адстаўка Калетаева выклікана выключна абставінамі кадравай палітыкі.

Па матэрыялах «Караван» (Казахстан)

Каментаваць